ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 7 — 13 ЛІСТАПАДА
Група "Хрысціянская візія" прадстаўляе трыццаць першую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненне да крызісу ў Беларусі.
🩸 Міжнароднае служэнне "Голас мучанікаў" аб'явіла (https://t.me/christianvision/1680) 7 лістапада Міжнародным днём малітвы за хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу ў сувязі са сваёй верай.
🇧🇾 Наталля Качанава запрасіла (https://t.me/christianvision/1681) да сябе ў госці студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі.
🇩🇪 У евангелічнай царкве Хрыстускірхэ ў нямецкім Гейдэльбергу адкрылася (https://t.me/christianvision/1684?single) выстава "Беларусь абуджаная".
🖍 Беларускі мастак Ніканор Казіміравіч прысвяціў (https://t.me/christianvision/1688?single) серыю партрэтаў сям'і палітзняволеных — святару Сергію Рэзановічу, яго жонцы Любові і сыну Паўлу.
🎒 Тэма тыдня — мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі і Польшчы. З гэтай нагоды ўжо выказаліся:
📍сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі арцыбіскуп Пол Галахер (https://t.me/christianvision/1692) —
📍а група "Хрысціянская візія" адрэагавала на яго словы адкрытым лістом (https://t.me/christianvision/1693);
📍прэзідэнтка нямецкай гуманітарнай арганізацыі «Вrot für die Welt» Дагмар Пруін (https://t.me/christianvision/1695);
📍Канферэнцыя (https://t.me/christianvision/1696) Каталіцкіх біскупаў Беларусі;
📍Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч (https://catholic.by/3/news/belarus/13982-pavedamlenne-nuntsyya-jozicha-adnosna-kryzisu-z-migrantami-na-belaruska-polskaj-granitsy).
📍Кіраўнікі чатырох "вядучых" рэлігійных аб'яднанняў Беларусі пад пільным наглядам упаўнаважанага па справах рэлігій падрыхтавалі (https://t.me/christianvision/1708) заяву па тэме, але яна дагэтуль не апублікаваная.
📍Гуманітарную дапамогу для мігрантаў збіраюць цэрквы па абодва бакі мяжы — і ў Польшчы (https://t.me/christianvision/1690), і ў Беларусі (https://t.me/christianvision/1714).
📍"Большай дапамогі патрабуюць беларусы, чым мігранты", — лічыць (https://t.me/christianvision/1689) ксёндз Барок.
📍А тэолаг Наталля Васілевіч прапануе (https://t.me/christianvision/1709) свой рэцэпт выхаду з крызіснай сітуацыі.
🕯 Споўніўся год з дня забойства Рамана Бандарэнкі.
📍За спачын душы народнага героя маліліся (https://t.me/christianvision/1698) ў Лондане, Львове і Мінску,
📍на яго магіле правялі (https://t.me/christianvision/1706) службу два сталічныя праваслаўныя святары,
📍а імправізаваны мемарыял ля Васкрасенскай царквы, дзе адпявалі Рамана, быў спалены (https://t.me/christianvision/1701?single) вандаламі — але яго аднавілі (https://t.me/christianvision/1707).
⛓ Палітзняволенага каталіка Мікіту Емяльянава наведаў (https://t.me/christianvision/1704) у турме біскуп Аляксандр Яшэўскі.
😡 У блогеркі Алены Янушкоўскай правялі (https://t.me/christianvision/1705) ператрус з-за "экстрэмісцкага" роліка "Малітва за Беларусь".
🇳🇴 Нарвежская арганізацыя Forum 18 апублікавала (https://t.me/christianvision/1710) новае даследаванне парушэнняў рэлігійных свабодаў у Беларусі.
⛪️ Сінод Рэфармацкай Царквы Паўночнай Германіі падтрымлівае (https://t.me/christianvision/1713?single) палітвязня і філосафа Уладзіміра Мацкевіча.