ТЫДНЁВІК НАВІНАЎ ЗА 1-7 ЖНІЎНЯ Група “Хрысціянская візія” прадстаўляе сямнаццатую падборку падзей тыдня на сумежжы рэлігіі і палітыкі, якія маюць дачыненьне да крызісу ў Беларусі. ☦️ Архіепіскап Арцемій у нядзелю пра спаралізаванага прамаўляе казаньне пра хворы народ і вызваленьне ад паралічу. ✝️ Ксёндз Вячаслаў Барок разважае пра Новую Беларусь і новых беларусаў. 😡 Разьбіраем апеляцыі да "праваслаўнай пакоры", якімі маніпулюе трэнер Хрысьціны Ціманоўскай. 🖌 У Менску праходзіць выстава пра рэлігійныя матывы ў творчасьці Янкі Купалы і Якуба Коласа. ⚔️ Заўважаныя новыя цікавыя супадзеньні ў лёсах Жаны д'Арк і Сьвятланы Ціханоўскай. ❌ Праваслаўныя і каталіцкія вернікі працягваюць каментаваць рэлігійныя маніпуляцыі ў сітуацыі з Хрысьцінай Ціманоўскай. ❤️ "Бог спытае за гэту зямлю з хрысціянаў". Павел Севярынец перадае пасланьне з турмы. 🇧🇾 Як шмат сказаць такім чынам, каб нічога не сказаць? Аналізуем чарговае інтэрв'ю мітрапаліта Веніяміна прапагандыстам. ✌️ Польскі бард Мацей Урублеўскі прысьвячае памяці Вітольда Ашурка песьню "Пераможам". 🏫 Сьвятары ў школах? Спрабуем разабрацца, што да чаго. 📕 Чытач citydog ахвяраваў грошы, каб перадаць у турмы Біблію, а потым сам яе там прачытаў. ✍️ Створаны аўтарскі сайт Паўла Севярынца, прысьвечаны яго літаратурнай творчасьці. 🇻🇦 Ксёндз Вячаслаў Барок разважае пра мігрантаў з Іраку і Беларусі і пра пазіцыю Ватыкану. #хв_тыднёвік

Теги других блогов: религия политика Беларусь