Православный митрополит РПЦ в Украине Онуфрий 27 июля возложил цветы к памятнику белорусу Михаилу Жизневскому, который в 2014 году был убит силовиками во время Революции Достоинства. На мемориале установлен белорусский национальный бело-красно-белый флаг, которого руководство РПЦ в Беларуси сторонится как огня. Кадры з хрэснай хады, якую зладзіла Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага Патрыярхату і падчас якой ейны зверхнік мітрапаліт Кіеўскі Ануфрый усклаў кветкі да мемарыялу забітаму ў 2014 годзе беларусу Міхалу Жызнеўскаму, знамянальныя не толькі з прычыны ўсталяванага там бел-чырвона-белага сцяга.
Гэты мемарыял – прыклад таго, як дзяржава і грамадства мусяць ставіцца да ахвяраў дзяржаўнага гвалту. У той час, як ва Украіне стаяць народныя мемарыялы памяці ці не кожнага бязвіннага забітага пратэстоўцы, у Беларусі любыя спробы ўшанаваць іх пераследуюцца.
Народныя мемарыялы на месцах гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, Генадзя Шутава, Рамана Бандарэнкі, Дзмітрыя Стахоўскага сістэматычна знішчаюцца. Людзей за прынесеныя кветкі ці лампадкі саджаюць на суткі або выпісваюць ім штрафы. За надпісы “Не забудзем” даюць рэальныя крымінальныя тэрміны. А дзеля большага блюзнерства, як у выпадку з Аляксандрам Тарайкоўскім, на месца народнай памяці ставяцца сметніцы.
Спробы ж цэркваў заступіцца за памяць ахвяраў выліваюцца ў афіцыйныя папярэджанні ад імя Генеральнай пракуратуры, як гэта было з каталіцкім біскупам Юрыем Касабуцкім ды цяпер ужо былым прэс-сакратаром Беларускай праваслаўнай царквы Сяргеем Лепіным.
А дзяржаўная прапаганда называе гэта прыкладам умяшальніцтва цэркваў у палітыку. Тады як менавіта іх маўчанне ў такіх выпадках найбольш яскрава сведчыць пра тое, што цэрквы дзеля палітычных інтарэсаў гатовыя занядбаць памяць бязвінных ахвяраў, адзіная віна якіх толькі ў тым, што іхная неабыякавасць вывела іх пад ціск рэпрэсіўнай дзяржаўнай машыны.
https://t.me/christianvision/1319